Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску абвясціла прыём заявак на прэстыжную стыпендыю брытанскага МЗС Chevening, якая дазваляе бясплатна атрымаць ступень магістра ў любой ВНУ Злучанага Каралеўства.
Як паведамляе прэс-служба пасольства, стыпендыя разлічана на актыўных і мэтанакіраваных спецыялістаў з добрым веданнем англійскай мовы, лідарскімі здольнасцямі і вопытам працы ў сваёй галіне не менш за два гады. Падаць заяўку можна на сайце www.chevening.org/belarus.
У 2013 годзе Chevening адзначае 30-годдзе з дня заснавання. Яе стыпендыятамі ў свой час былі Марак Белька (прэм`ер-міністр Польшчы з 2004 па 2005 гады), Ёрма Оліла (старшыня праўлення Nokia) і іншыя паспяховыя палітыкі, навуковыя, грамадскія дзеячы і бізнесмены, адзначаецца ў паведамленні.
Беларусы ўдзельнічаюць у праграме Chevening больш як 20 гадоў. Сёлета на вучобу ў Вялікабрытанію з яе дапамогай змогуць паехаць два ўдзельнікі з Беларусі. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з наступных галін: палітычныя і сацыяльныя даследаванні; дзяржаўнае кіраванне; права; эканоміка, фінансы і бізнес; журналістыка і медыяменеджмент.
"Праграма Chevening — гэта ўнікальная магчымасць для ініцыятыўных беларусаў, якія імкнуцца зрабіць унёсак у развіццё сваёй краіны, — сказаў пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл. — Брытанская адукацыя высока цэніцца ва ўсім свеце. За час сваёй працы ў Мінску я сустрэў нямала таленавітых людзей, і я ўпэўнены, што ў многіх беларусаў ёсць усё для таго, каб дамагчыся поспеху і атрымаць гэтую прэстыжную стыпендыю. Я хацеў бы пажадаць поспеху ўсім, хто падасць заяўку ў юбілейны для Chevening год".
Заяўку на стыпендыю можна падаць да 1 лістапада 2013 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/561/23123
Текущая дата: 16.11.2024