Белорусский портал в Казахстане

Талібан: выбары — «марнаваньне часу»



Лідэр талібаў Мула Амар назваў «пустой тратай часу» прэзыдэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ў Аўганістане ў 2014-м.

Амар заклікаў людзей не галасаваць.

Злучаныя Штаты і іх хаўрусьнікі лічаць, што выбары, запланаваныя на красавік, маюць вырашальнае значэньне для стабільнасьці ў Аўганістане.

У 2014-м войскі NATO канчаткова пакінуць гэтую краіну.

Удзел выбарцаў з пуштунских плямёнаў, ад якіх талібы атрымліваюць большую частку сваёй падтрымкі, лічыцца вельмі важным для поспеху выбараў.

Радыё Свабода
, 7 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/566/22531
Текущая дата: 17.11.2024