Урачыстае адкрыццё першай беларуска-французскай ветраной энергетычнай устаноўкі адбылося 15 чэрвеня ў французскім горадзе Гранд-Сент рэгіёну Нор-Па-дэ-Кале. У мерапрыемстве ўдзельнічалі пасол Беларусі Павел Латушка і мэр Гранд-Сента Даміен Карэм.
Як паведамляе пасольства Беларусі ў Францыі, устаноўка распрацавана французскім вучоным Шарлем Саразенам, супрацоўнікам Даследчага цэнтра Вышэйшай нацыянальнай школы ў Дуэ. Большая частка дэталяў агрэгата выраблена на сумесным беларуска-французскім прадпрыемстве "Энерджы-Груп" у Магілёве, створаным спецыяльна для рэалізацыі гэтага праекта. Асаблівасці гэтай арыгінальнай устаноўкі ў тым, што яна здольная працаваць на вятрах малой магутнасці, яе вытворчасць менш затратная і тэрмін дзейнасці больш працяглы, чым у традыцыйных ветраных агрэгатаў.
Паводле інфармацыі пасольства, у сувязі з цікавасцю ў Францыі, Германіі і іншых краінах Еўрасаюза да гэтай устаноўкі сумеснае прадпрыемства плануе працягваць вытворчасць такіх установак для наступнага экспарту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2013
Паводле інфармацыі пасольства, у сувязі з цікавасцю ў Францыі, Германіі і іншых краінах Еўрасаюза да гэтай устаноўкі сумеснае прадпрыемства плануе працягваць вытворчасць такіх установак для наступнага экспарту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/570/21621
Текущая дата: 17.11.2024