Белорусский портал в Казахстане

Лідар КНДР падпісаў план падрыхтоўкі ракетных войскаў да нанясення ўдару па базах ЗША



Лідар КНДР Кім Чэн Ын уначы 29 сакавіка падпісаў канчатковы план тэхнічнай падрыхтоўкі стратэгічных ракетных войскаў да нанясення ўдару па ваенных базах на кантынентальнай частцы ЗША, на Гуаме, Гаваях, а таксама ў Паўднёвай Карэі ў выпадку правакацыі з боку праціўніка, перадаюць інфармагенцтвы.

Падпісанне плана адбылося ў час тэрміновага пасяджэння Стратэгічных ракетных сіл Карэйскай народнай арміі, якое было склікана Кім Чэн Ынам у сувязі з амерыкана-паўднёвакарэйскімі манеўрамі з удзелам барбардзіроўшчыкаў Б-52 і Б-2, "якія ствараюць пагрозу бяспецы КНДР".

Лідар КНДР загадаў арміі быць напагатове, каб "ударыць у любы момант па мацерыковай частцы ЗША, па дзеючых ваенных базах у Ціхім акіяне, уключаючы Гаваі і Гуам, а таксама па Паўднёвай Карэі".

Аб павышанай актыўнасці на паўночнакарэйскіх аб`ектах, дзе базіруюцца ракеты сярэдняй і вялікай дальнасці, паведаміла таксама разведка Паўднёвай Карэі.

У Вашынгтоне заяўляюць, што два стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Б-52 і Б-2, здольныя несці ядзерную зброю, былі адпраўлены з ЗША на базу ў Паўднёвай Карэі на вучэнні. У Пхеньяне гэтыя дзеянні расцанілі як непасрэдную ваенную пагрозу.

Раней КНДР заявіла, што пагадненне аб перамір`і, падпісанае ў канцы карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, з гэтага часу лічыцца страціўшым сілу. Прадстаўнік камандавання Карэйскай народнай арміі таксама заявіў, што ў адказ на сумесныя амерыкана-паўднёвакарэйскія манеўры каля граніц КНДР Паўночная Карэя "прыме дадатковыя контрмеры ў мэтах самаабароны". У сувязі з гэтым апошнім часам ВПС і ВМС КНДР дэманстравалі небывалую актыўнасць.

29 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/580/20317
Текущая дата: 17.11.2024