Паводле меркавання Сміта, ЗША павінны ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка павінен паўстаць перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе за злачынствы супраць чалавечнасці. Такое меркаванне ў інтэрв`ю радыёстанцыі "Голас Амерыкі" выказаў старшыня Хельсінкскай камісіі ў кангрэсе ЗША Крыстафер Сміт па выніках мерапрыемства, прысвечанага другой гадавіне разгону дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня 2010 года.
"Для таго каб змяніць сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, сусветныя лідары павінны сістэматычна прыцягваць увагу да становішча спраў у рэспубліцы", — падкрэсліў ён.
Паводле меркавання Сміта, ЗША павінны ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. "У святле росту рэпрэсій абсалютна неабходна, каб урад ЗША не проста працягваў падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў, але і павысіў такую падтрымку. Мы таксама павінны прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку і яго саўдзельнікаў за тое, як яны абыходзяцца з палітычнымі зняволенымі і людзьмі, якія змагаюцца за свабодную Беларусь", — заявіў Сміт, выступаючы на пасяджэнні.
Як паведамляе "Голас Амерыкі", з Беларусі для ўдзелу ў слуханнях прыехалі старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна, праваабаронца Таццяна Равяка і Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Кажучы пра сітуацыю ў Беларусі, Літвіна са шкадаваннем канстатавала, што ў краіне ўзмацняюцца кантроль над грамадствам і націск на свабодныя СМІ. "Сёння я вымушана гаварыць аб тым, што палітыка ў Беларусі нязменная, супрацьстаянне носіць жорсткі характар, і за апошнія 18 гадоў мы ўпершыню сутыкнуліся з сітуацыяй, калі ўнутраная палітыка скіраваная толькі на два прыярытэты. Па-першае, гэта ўзмацненне кантролю над грамадствам; а, па-другое, гэта ўзмацненне працы прапагандысцкай машыны", — сказала Літвіна.
Яна таксама адзначыла, што палітыкі ў Еўропе ўжо даўно сталі дэманстраваць "адкрытую стомленасць" штораз, калі гутарка заходзіць пра чарговыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. "І гэта нядзіўна. Нядаўна я даведалася пра лічбу: з 1996 года Еўрапарламент прыняў 114 рэзалюцый па Беларусі", — сказала кіраўнік БАЖ.
З такой ацэнкай сітуацыі пагадзілася і Наталля Пінчук, падкрэсліўшы, што міжнародная супольнасць не мае права займацца патураннем, а якраз наадварот — павінна аб`яднацца ў сваім націску на беларускія ўлады з тым, каб тыя не проста выпусцілі з турмаў, але і рэабілітавалі незаконна асуджаных.
"Адсутнасць якой-небудзь рэакцыі вядзе да патурання і далейшага пагаршэння сітуацыі. У гэтым плане, вядома ж, вельмі важна скаардынаваць пазіцыі краін Еўрасаюза і Злучаных Штатаў. Гэта магчыма зрабіць толькі сумеснымі намаганнямі", — сказала Пінчук.
Як адзначае "Голас Амерыкі", прадстаўнікі Беларусі таксама звярнулі ўвагу кангрэсменаў на больш жорсткі ў апошні час кантроль над інтэрнэтам. Паводле слоў выступоўцаў, беларускія ўлады прынялі шэраг заканадаўчых мер, што абмяжоўваюць доступ да палітычна непажаданых сайтаў.
"Я прашу заўважыць, што сярод пяці сайтаў, што знаходзяцца сёння ў "чорным спісе", і партал праваабарончага цэнтра "Вясна". Аднак я нагадваю, што мы займаемся абаронай правоў чалавека; мы не займаемся ні парнаграфіяй, ні гандлем дзецьмі", — сказала Таццяна Равяка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/596/18319
Текущая дата: 18.11.2024