Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прасоўваць рэвалюцыйныя самапераўтварэнні партыі і атрымаць перамогу ў інтэнсіўнай і зацяжной барацьбе з карупцыяй, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сі Цзіньпін, які з’яўляецца таксама старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выступіў з такім заклікам на 3-м пленуме Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 20-га склікання. Як адзначыў кітайскі лідар, пасля ўпартых намаганняў па барацьбе з карупцыяй, якія прымаліся на працягу апошніх 10 гадоў новай эпохі, у антыкарупцыйнай барацьбе была дасягнута ашаламляльная перамога, а поспехі гэтай барацьбы былі ўсебакова замацаваны.
«Тым не менш, сітуацыя застаецца сур’ёзнай і складанай. Мы павінны выразна ўсведамляць новую сітуацыю і новыя тэндэнцыі ў антыкарупцыйнай барацьбе, мець дакладнае ўяўленне аб пажыўным асяроддзі і ўмовах узнікнення карупцыі», — адзначыў Сі Цзіньпін, заклікаўшы прыкласці яшчэ больш намаганняў для перамогі ў інтэнсіўнай і зацяжной барацьбе.
«Тым не менш, сітуацыя застаецца сур’ёзнай і складанай. Мы павінны выразна ўсведамляць новую сітуацыю і новыя тэндэнцыі ў антыкарупцыйнай барацьбе, мець дакладнае ўяўленне аб пажыўным асяроддзі і ўмовах узнікнення карупцыі», — адзначыў Сі Цзіньпін, заклікаўшы прыкласці яшчэ больш намаганняў для перамогі ў інтэнсіўнай і зацяжной барацьбе.
На пленуме прысутнічалі члены Пастаяннага камітэта (ПК) Палітбюро ЦК КПК Лі Цян, Чжаа Лэцзі, Ван Хунін, Цай Ці і Дзін Сюэсян. На пленуме старшынстваваў член ПК Палітбюро ЦК КПК, сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Лі Сі.
Сі Цзіньпін адзначыў, што 2023 год стаў першым годам усебаковага ўвасаблення ў жыццё духу ХХ Усекітайскага з’езда КПК. ЦК КПК няўхільна прасоўвае самапераўтварэнні партыі і паглыбляе намаганні па ўсебаковым уладкаванні ўнутрыпартыйнага кіравання, што гарантуе ўпэўнены старт на новым шляху, канстатаваў кітайскі лідар.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што для прасоўвання антыкарупцыйнай кампаніі ў новую эпоху неабходна прыкладаць пастаянныя намаганні для ліквідацыі пажыўнага асяроддзя і ўмоў узнікнення карупцыі. Кітайскі лідар заклікаў да скаардынаваных дзеянняў, накіраваных на тое, каб кадравыя работнікі не адважваліся, не мелі магчымасці і не мелі жадання станавіцца карупцыянерамі, а таксама да настойлівых намаганняў па пашырэнні маштабу і ахопу антыкарупцыйных кампаній і да рэгулярных і доўгатэрміновых мер па папярэджанні і спыненні карупцыі.
Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў важнасць узмацнення цэнтралізаванага адзінага кіраўніцтва партыі ў барацьбе з карупцыяй. Ён указаў на важнасць захавання жорсткай пазіцыі ў барацьбе з карупцыяй і заявіў, што ва ўмовах цяжкай і складанай сітуацыі, якая захоўваецца, няма ніякай магчымасці спыняць, паслабляць антыкарупцыйную кампанію або ісці на кампрамісы.
Барацьба з карупцыяй у форме змовы паміж чыноўнікамі і бізнэсменамі павінна быць прыярытэтнай задачай, працягнуў Сі Цзіньпін, заклікаўшы рашуча спыняць злоўжыванне ўладай у карыслівых мэтах і не дапускаць пранікнення розных груп інтарэсаў і ўплыву на палітычную арэну. Старшыня КНР заклікаў актывізаваць намаганні па ліквідацыі карупцыі ў сферах фінансаў, дзяржаўных прадпрыемстваў, энергетыкі, медыцыны і інфраструктурных праектаў, а таксама караць вінаватых у карупцыі на нізавым узроўні. Каб спыніць распаўсюджванне карупцыі, неабходна паглыбленне рэформ, адзначыў Сі Цзіньпін, заклікаўшы да стварэння комплекснага механізма ранняга папярэджання і пакарання, да ўзмацнення барацьбы з новымі і замаскаванымі формамі карупцыі.
Падкрэсліўшы неабходнасць удасканалення прававой сістэмы для барацьбы з карупцыяй, кітайскі лідар адзначыў, што нацыянальнае антыкарупцыйнае заканадаўства павінна пастаянна развівацца, а ў Закон аб наглядзе павінны ўносіцца папраўкі, якія адпавядаюць часу. Ён таксама заклікаў да правядзення асветніцкай кампаніі па пытаннях унутрыпартыйнай дысцыпліны.
Сі Цзіньпін заклікаў падвоіць намаганні па спыненні актаў хабарніцтва і пакаранні за яго, па выяўленні і ліквідацыі незаконных выгод, атрыманых тымі, хто дае хабар. Ён заклікаў да пастаянных і нястомных намаганняў па ачышчэнні палітычнай экасістэмы, па прадухіленні пранікнення ў партыю правілаў, уласцівых гандлёвым здзелкам, па настойлівым выпраўленні няправільнага стылю пры падборы і прызначэнні службовых асоб.
Неабходна актыўна распаўсюджваць культуру сумленнасці і непадкупнасці ў новую эпоху, працягваць сумленныя традыцыі і дастойны стыль паводзін партыі, запальваць высокія ідэалы і імкненні ў яе членаў, указаў Сі Цзіньпін. Падкрэсліўшы важнасць умацавання сямейных сувязяў, каштоўнасцяў і традыцый, кітайскі лідар заклікаў прыкладаць намаганні да таго, каб вядучыя кадравыя работнікі прывівалі правільныя каштоўнасці адносна дысцыпліны сваім сем’ям і сваякам.
Адзначыўшы, што органы дысцыплінарнай праверкі і нагляду з’яўляюцца важнай рухаючай сілай самапераўтварэнняў партыі, Сі Цзіньпін указаў, што гэтыя органы павінны быць абсалютна лаяльнымі, надзейнымі і сумленнымі. Ён распарадзіўся сфармваць узмоцнены кадравы склад для дысцыплінарнай праверкі і нагляду і ператварыць яго ў «жалезную армію», якой партыя зможа давяраць і якая будзе здольная апраўдаць чаканні народа.
Аўтар: Мікалай Літвінаў
Звязда, 9 студзеня 2024
Звязда, 9 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/60/72066
Текущая дата: 25.11.2024