Пракуратура ў Беластоку скіравала ў суд справу супроць 12 чалавек, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.
Паводле беластоцкай газэты Kurier Poranny, абвінавачаная група складаецца з палякаў, беларусаў і віетнамцаў.
Завадатарам групы, як паведаміў прэсавы прадстаўнік беластоцкай акруговай пракуратуры Адам Козуб, быў 52-гадовы жыхар Беластоку.
Паводле абвінавачаньня, гэтая міжнародная групоўка ад чэрвеня 2009 да жніўня 2010 арганізавала восем нелегальных перасячэньняў мяжы, у выніку якіх на тэрыторыю падляскага ваяводзтва праніклі ня менш за 49 чалавек віетнамскай нацыянальнасьці.
Віетнамцы перасякалі беларуска-польскую мяжу па адмысловай кладцы па-над памежнай паласою. Кладка ўсьпіралася на дзьве падстаўкі — адну зь беларускага боку, другую з польскага.
«За нелегальнае перасячэньне мяжы віетнамцы плацілі пасярэднікам па некалькі тысяч даляраў,» — сказаў журналістам Адам Козуб.
Kurier Poranny паведамляе, што падазраваныя наогул не прызнаюць сябе вінаватымі. За падобную злачынную дзейнасьць у Польшчы пагражае да 12 гадоў турмы.
Радыё Свабода, 22 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/602/17799
Текущая дата: 18.11.2024