Белорусский портал в Казахстане

Нацыяналісты пройдуць маршам па Варшаве



Групы нацыяналістаў і антыфашыстаў правядуць у нядзелю маршы ў сталіцы Польшчы, каб адзначыць Дзень незалежнасьці краіны.

Падчас леташняга шэсьця паліцыя арыштавала больш за 200 чалавек з-за гвалту, які ўспыхнуў у часе акцыі.

Ахоўваць сёньняшнія мерапрыемствы будуць некалькі тысяч паліцыянтаў.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў гонар Дня незалежнасьці арганізаваў яшчэ адзін марш з вэтэранамі-вайскоўцамі, спрабуючы вярнуць нацыянальнае сьвята ў традыцыйнае рэчышча.

Гэтае сьвята адзначаецца ў Польшчы штогод 11 лістапада ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы ад панаваньня Нямеччыны, Расеі і Аўстрыі ў 1918 годзе.

Радыё Свабода, 11 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/604/17566
Текущая дата: 18.11.2024