Белорусский портал в Казахстане

Плюшаваму мiшку 110 гадоў!



Сусветны дзень плюшавага мiшкi быў заснаваны ў 2002 годзе — у сотую гадавiну ўзнiкнення ўсiмi любiмай цацкi.

У Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi рыхтуюцца да адкрыцця, бадай, самай незвычайнай выставы, прысвечанай Сусветнаму дню плюшавага мiшкi. Выстава адкрыецца 26 кастрычнiка, напярэдаднi 110-гадавiны з "дня нараджэння" таго самага мiшкi, якое ён адзначае 27 кастрычнiка.

— Сёння цяжка ўявiць сабе свет без плюшавага мiшкi. Цацка з`яўляецца сябрам дзяцей i дарослых, сiмвалам бесклапотнай забавы. За мiнулае стагоддзе ў свеце былi прададзены мiльёны плюшавых медзведзянят усiх памераў i колераў. Яны сталi самай папулярнай цацкай у свеце, — расказалi ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi. — 26 кастрычнiка ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай Сусветнаму дню плюшавага мiшкi, якое ўключае пазнавальна-забаўляльную праграму для дзяцей-сiрот. У межах выставы пройдзе дабрачынная акцыя "Падары цацку дзецям".

На працягу трох тыдняў да адкрыцця выставы кожны можа прынесцi ў Ратушу цацкi, якiя будуць уручаны на адкрыццi выставы дзецям з прытулку i дзiцячага дома.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 13 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/612/16818
Текущая дата: 18.11.2024