Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-літоўскай мяжы затрымана найбуйнейшая сёлета партыя гераіну



Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей міліцэйскага ведамства.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі перакрылі чарговы канал пастаўкі ў краіну наркотыкаў. У кур`ера сышчыкі канфіскавалі найбуйнейшую сёлета партыю гераіну — больш чым кілаграм.

Кур`ер, жыхар Мінска, быў затрыманы пры ўездзе ў Беларусь з Літвы ў пункце пропуску "Каменны Лог". Наркотык ён перавозіў у машыне "Форд Сімакс". Знайшлі гераін супрацоўнікі Ашмянскай мытні.

У дачыненні да кур`ера распачатыя крымінальныя справы за кантрабанду і незаконны абарот наркотыкаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/614/16643
Текущая дата: 18.11.2024