Напад баевікоў на будынак консульства ЗША ў лівійскім горадзе Бенгазі, як аказалася, меў трагічныя наступствы — загінулі трое супрацоўнікаў дыпмісіі, а таксама амерыканскі пасол.
Два чалавекі пацярпелі. Пасол ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс прыбыў у Бенгазі з кароткім візітам, і менавіта ў момант тэракта ён знаходзіўся ў будынку консульства, паведамляе Аl Jаzееrа. Па звестках тэлеканала, дыпламат памёр ад атручвання чадным газам. Таксама загінулі два ахоўнікі консульства, грамадзяне ЗША. Асоба яшчэ адной ахвяры нападу ўстанаўліваецца.
Звязда, 13 верасня 2012
Звязда, 13 верасня 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/617/16384
Текущая дата: 18.11.2024