Белорусский портал в Казахстане

Амерыканцы выдаткавалі на "неваеннае" звяржэнне Башара Асада 25 мільёнаў долараў



Прычым гэта толькі "неваенная дапамога", заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента Патрык Вентрэл.

Паводле слоў Вентрэла, ЗША і надалей будуць аказваць дапамогу сілам, які ваююць у Сірыі з урадавымі войскамі. "Мы працягваем атрымліваць запыты і працягваем строіць з апазіцыяй планы па расходаванні сродкаў", — удакладніў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. На сродкі, што выдаткоўваюцца для апазіцыі, закупляюцца камунікацыйнае абсталяванне, медыкаменты і прадметы першай неабходнасці. Удакладняючы, якія дзеянні ЗША робяць у дачыненні да сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, Вентрэл заявіў, што Злучаныя Штаты працягваюць рабіць усё, каб паскорыць адхіленне ад улады сірыйскага лідара, перадае РІА "Навіны".

Звязда, 3 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/626/15570
Текущая дата: 18.11.2024