Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Партнёрства ў сферы міратворчай дзейнасці абмеркавалі на сустрэчы начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнік Валерый Равенка і начальнік Дэпартамента міратворчых аперацый Міністэрства нацыянальнай абароны В’етнама старшы палкоўнік Фам Мань Тханг.
«У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі алгарытм выбудоўвання супрацоўніцтва ў сферы міратворчай дзейнасці. Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у прапрацоўцы пытання навучання сваіх прадстаўнікоў на базе Цэнтра падрыхтоўкі Дэпартамента міратворчых аперацый», — расказалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, бакі сышліся на думцы аб важнай ролі дзейнасці па падтрыманні міру і бяспекі ў бягучых рэаліях міжнароднай абстаноўкі.
Звязда, 20 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/63/71849
Текущая дата: 25.11.2024