Белорусский портал в Казахстане

Выканкам СНД прапаноўвае перадаць старшынства ў Садружнасці ў 2013 годзе Беларусі



Пра гэта, як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску 16 ліпеня.

Выканкам СНД накіраваў лісты дзяржавам — удзельніцам Садружнасці з прапановай у парадку ратацыі перадаць старшынства ў арганізацыі ў наступным годзе Беларусі.

"Мы цяпер чакаем адказу, але папярэдні зандаж, папярэдняя рэакцыя дзяржаў станоўчая, — адзначыў ён. — Мы разлічваем, што Беларусь з 1 студзеня 2013 года стане старшынёй у СНД".

Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што яму вядома аб праблемах у Садружнасці, і падкрэсліў: "Нашу пазіцыю вы ведаеце. У гэтым кантэксце мы будзем дзейнічаць у плане старшынства. Мы лічым, што ніхто не павінен ухіляцца ад нагрузак у СНД, ніводная з дзяржаў".

"Калі будуць праблемы ў старшынстве, вы заўсёды можаце разлічваць на Беларусь, паколькі тут знаходзіцца штаб-кватэра СНД, інтэграцыйны цэнтр. Мы нясем асноўную адказнасць за гэта", — дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, Узбекістан і Украіна ўстрымаліся ад прыняцця ў 2013 годзе функцый старшыні ў СНД па аб`ектыўных прычынах. Украіна, напрыклад, у наступным годзе будзе старшынстваваць у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

"Мы сябе не бачым па-за інтэграцыйнымі працэсамі, — сказаў на сустрэчы з Лебедзевым Лукашэнка. — Наша эканоміка не можа існаваць у закрытым рэжыме, і нават расійская. Дый увесь свет развіваецца ў гэтым кірунку. Таму мы будзем адпаведным чынам выбудоўваць сваю палітыку".

Лебедзеў падкрэсліў, што Беларусь заўсёды іграла і цяпер іграе актыўную ролю ў інтэграцыйных працэсах у СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/631/15141
Текущая дата: 19.11.2024