Дэлегаты ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4-5 ліпеня ў Манака, абмяркуюць у ліку іншых пытанняў сітуацыю ў Беларусі.
На сесіі будуць заслуханы два праекты рэзалюцыі па Беларусі. Адзін з іх прэзентуе беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.
Як паведаміў 25 чэрвеня спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка, афіцыйная рэзалюцыя "тычыцца развіцця новых відаў энергетыкі". "Другая рэзалюцыя — супраць нас, яна падрыхтавана брытанскімі парламентарыямі, мае аднабаковы і тэндэнцыйны характар. Мы хочам, каб яна не была прынята", — заявіў Андрэйчанка.
Нагадаем, праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі быў распаўсюджаны 27 чэрвеня сакратарыятам ПА АБСЕ. Дакумент рэкамендуе адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, калі ўлады не вызваляць усіх палітзняволеных.
Рэзалюцыя таксама заклікае афіцыйны Мінск паважаць вяршэнства закону, свабоду СМІ і перамяшчэння, спыніць пераслед актывістаў незалежных прафсаюзаў і праваабаронцаў, дазволіць правядзенне міжнароднага расследавання інфармацыі аб катаваннях у турмах, вярнуцца да разгляду заявак на рэгістрацыю партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і праваабарончага цэнтра "Вясна", якім неаднаразова ў гэтым адмаўлялі.
Паводле звестак сакратарыята Парламенцкай асамблеі, суаўтарамі праекта сталі больш як 60 парламентарыяў з 21 дзяржавы.
Гэты праект рэзалюцыі ўжо пракаментаваў старшыня верхняй палаты беларускага парламента Анатоль Рубінаў. Выступаючы 29 чэрвеня на закрыцці сесіі Савета Рэспублікі, ён сказаў: "Захад працягвае палітыку націску і санкцый у дачыненні да нашай краіны. Чарговую антыбеларускую рэзалюцыю еўрапалітыкі падрыхтавалі да разгляду на XXI сесіі ПА АБСЕ. <…> Такія правакацыйныя дзеянні патрабуюць ад нас не толькі спакою і вытрымкі, але і актывізацыі і ўзмацнення працы на міжпарламенцкіх і міжнародных пляцоўках".
У ПА АБСЕ ўваходзяць 320 парламентарыяў з 55 краін Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. Асамблея дае платформу для міжпарламенцкай дыпламатыі, вядзе назіранне за выбарамі і ўмацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва для выканання абавязацельстваў па палітычных, эканамічных і экалагічных пытаннях, а таксама па бяспецы і правах чалавека.
БелаПАН, Мінск, 4 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/634/14926
Текущая дата: 19.11.2024