Белорусский портал в Казахстане

Украінскае насельніцтва стала ахвярай маштабнага псіхалагічнага эксперыменту, таму яно схільна спадзявацца, што Захад нягледзячы ні на што дапаможа яму



Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў расійскі палітолаг Сяргей Міхееў.

"Ва Украіне вельмі нізкі ўзровень інфармавання. Людзей там прадаўжаюць пераконваць, што на самай справе ўсё добра, Захад ім дапаможа, хутка яны атрымаюць перамогу над Расіяй. Пры гэтым ва ўкраінскага насельніцтва ёсць схільнасць да міфалагізацыі. Гэта заўважаў яшчэ Мікалай Васільевіч Гогаль. У іх ёсць схільнасць да казак. Яны рэальна верылі, што ў выпадку ўступлення ў Еўрасаюз у іх будуць зарплаты і пенсіі па 3 тыс. еўра. З якога перапуду? Але яны запэўнілі сябе ў тым, што яны еўрапейцы", - сказаў Сяргей Міхееў.

На думку палітолага, такую веру ў Захад можна было ўбачыць і з пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі. "Яны былі ўпэўнены, што прыедуць "Джавеліны", і яны атрымаюць перамогу над Расіяй. Такія ж надзеі ўкраінцы ўскладалі на амерыканскія гаўбіцы М777 і нямецкія танкі "Леапард", - нагадаў ён.

Сяргей Міхееў лічыць, што гэта сведчыць аб пэўным псіхалагічным пашкоджанні. "Мне здаецца, украінскае насельніцтва стала ахвярай маштабнага псіхалагічнага эксперыменту. Мільёны і мільёны людзей зведалі пэўнае падабенства нейралінгвістычнага праграмавання. І адыходзіць ад гэтага ім будзе цяжка. Пакуль яны знаходзяцца ў Кіеве, ім усё роўна, што недзе ў Данбасе, які яны і так ніколі не любілі, ідзе вайна. І, відаць, канчатковае працверажэнне ў іх наперадзе", - рэзюмаваў палітолаг.

13 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/64/71760
Текущая дата: 25.11.2024