Пра гэта паведаміў ганаровы консул Беларусі ў Кальяры Джузэпе Карбоні.
Абмен вопытам у галіне ландшафтнага праектавання, дызайну малых архітэктурных форм ва ўрбаністычным паркавым асяроддзі, а таксама камп`ютарнай рэалізацыі, 3D-мадэлявання і макетавання ландшафтных праектаў адбыўся падчас візіту групы студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў аўтаномную вобласць Сардзінія (Італія) 4—14 мая.
Студэнты ўзялі ўдзел у вучэбным семінары ў межах праекта "Кальяры творчы…".
Рашэнне аб арганізацыі студэнцкага абмену з Сардзініяй і ўдзеле ў семінары было прынята падчас візіту дэлегацыі Міністэрства адукацыі Беларусі ў італьянскі рэгіён у маі 2011 года.
Паводле вынікаў сумеснай працы адбылася прэзентацыя праектаў, выстава макетаў і абмеркаванне практычнай рэалізацыі прапанаваных студэнтамі ідэй у адным з раёнаў Кальяры. На семінары таксама былі паказаны найноўшыя распрацоўкі ў галіне інфармацыйных тэхналогій, што прымяняюцца ў вучэбным працэсе.
У межах праграмы знаходжання група беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў наведала рэгіянальны ўрад Сардзініі.
БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/642/14183
Текущая дата: 19.11.2024