Аб гэтым паведаміла беларускае знешнепалітычнае ведамства.
"У Беларусі з трывогай і заклапочанасцю ўспрынялі інфармацыю пра серыю выбухаў у Днепрапятроўску, у выніку якіх пацярпелі звычайныя грамадзяне. Беларускі бок выказвае шчырыя словы спачування і падтрымкі ўсім украінцам, з якімі нас звязваюць брацкія сувязі. Спадзяемся, што выканаўцы крывавых актаў будуць устаноўлены і панясуць справядлівае пакаранне", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Нагадаем, 27 красавіка ў выніку чатырох выбухаў у розных месцах Днепрапятроўска пацярпелі прыкладна 30 чалавек.
28 красавіка Следчы камітэт Беларусі прапанаваў Генеральнай пракуратуры Украіны дапамогу ў расследаванні тэракта.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/647/13847
Текущая дата: 18.11.2024