У Іркуцку заведзена крымінальная справа аб экстрэмізме на сябра Моладзевага клуба “Крывічы”, беларуса Аляксея Кухту. У сувязі з гэтай справай пачаўся крымінальны пераслед Маладзёвага клуба “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага і яго старшыні – Алега Рудакова.
У гэтай сітуацыі Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага і Моладзевы клуб “Крывічы” абвяшчаюць акцыю “Добраахвотны Сведка” і заклікаюць дасылаць адпаведныя заявы ў падтрымку Таварыства і МК “Крывічы”.
Сумесны прэс-рэліз
Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі
"Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага" (ІТБК)
і
Іркуцкай гарадской маладзёжнай грамадскай арганізацыі “Моладзевы клуб “Крывічы” (МК “Крывічы”)
Дарагія сябры! Паважаныя калегі!
Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці (СК) апублікаваў прэс-рэліз, у якім абвінаваціў іркуцяніна Аляксея Кухту ў распальванні экстрымізму і звязаў гэтага маладога чалавека з нашымі арганізацыямі.
17 красавіка ў 19-00 мы правялі экстранае пашыранае пасяджэнне Абласны Рады ІТБК з удзелам актывістаў МК “Крывічы”.
Дзеянні Аляксея Кухты мы асуджаем.
Разам з тым мы афіцыйна ўдакладняем, што Следчы камітэт дапусціў шэраг недакладнасцяў.
У прыватнасці А. Кухта не з`яўляецца лідарам (тым больш кіраўніком) МК "Крывічы". Ён шараговы член гэтай арганізацыі.
Старшынёй на Устаноўчым сходзе МК "Крывічы" 29 красавіка 2009 года была абраная Галанава Вольга Анатольеўна. Менавіта яна з`яўляецца сапраўдным лідарам МК "Крывічы" і кіраўніком Ансамбля аўтэнтычнай песні "Крывічы", а таксама шэрагу секцый па рамёствах і да т.п.
Наступная недакладнасць. Следчы Камітэт сцвярджае, што “ў офісе Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага канфіскаваныя матэрыялы экстрэмісцкага зместу, выявы лідараў беларускіх нацыяналістаў, якія ваявалі на баку фашысцкай Германіі супраць савецкіх войскаў і ажыццяўлялі карныя дзеянні супраць насельніцтва”.
Удакладняем. У нас у офісе 12 красавіка быў праведзены ператрус. Былі канфіскаваныя некаторыя кнігі, тры газеты і 5 каляндарыкаў. Але, наколькі нам вядома, экспертызы па дадзеных матэрыялах ніхто не рабіў. Ва ўсякім выпадку нам ніхто пра гэта не паведамляў. Мы не лічым, што канфіскаваныя ў офісе ІТБК матэрыялы з`яўляюцца экстрэмісцкімі. Кішэнныя каляндарыкі 2001-га года з выявай беларускіх дзеячаў рознага перыяду з`яўляюцца калекцыйнымі і ніякага дачынення да экстрэмізму не маюць (да таго ж, два з іх - Станіслаў Булак-Булаховіча і Алесь Гарун - памерлі яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай Вайны).
Дарагія сябры! Паважаныя калегі!
Уся праца ІТБК і МК "Крывічы" празрыстая і публічная.
Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага" (ІТБК) існуе ўжо амаль 16 гадоў. Моладзевы клуб "Крывічы" - 3 гады.
За гэты прамежак часу мы правялі мноства сацыяльна-значных мерапрыемстваў, культурна-асветніцкіх святаў. Мы працуем па 20 асноўных напрамках. У тым ліку вялікую ўвагу мы ўдзяляем працы з ветэранамі ВАВ, моладдзю і дзецьмі. Па ўсёй Іркуцкай вобласці мы два разы праводзілі акцыю ўзнагароджання ветэранаў ВАВ юбілейнымі медалямі “60 гадоў” і “65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
У нас працуюць 7 секцый па беларускіх традыцыйных рамёствах (саломапляценні, сэнсавай вышыўцы, вырабу народных касцюмаў, лялек-абярэгаў, цестапластыцы, ткацтву на кроснах, паясапляценню).
У Іркуцкай вобласці адкрыта 12 філіялаў нашага Таварыства. Пры ІТБК існуюць 17 творчых фальклорных і танцавальных калектываў.
Яшчэ раз падкрэсліваем, што наша праца публічная. Усе нашыя святы адкрытага тыпу. На іх прыходзяць людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, прадстаўнікі органаў улады і СМІ. Ледзь не кожны месяц пра нас паказваюць рэпартажы па иркуцких і федэральных каналах. Наш песенны калектыў “Крывічы” ў мінулым годзе ездзіў на “Славянскі базар” у Віцебск, годна прадставіў там Іркуцкую вобласць і стаў лаўрэатам (аб гэтым быў рэпартаж па Абласным радыё).
Абедзве нашы арганізацыі ўзнагароджаныя вялікай колькасцю грамат, дыпломаў і падзякаў.
Многія нашы актывісты ўзнагароджаныя Ганаровымі граматамі і падзякамі ад губернатара Іркуцкай вобласці і Мэра горада Іркуцка.
Па выніках конкурсу 2011 года “Лепшы нацыянальна-культурны цэнтр у Іркуцку”, які праводзіўся гарадской Адміністрацыяй, мы занялі першае месца.
Старшыня ІТБК - Рудакоў А. В. узнагароджаны мноствам Ганаровых грамат (у тым ліку Ганаровай граматай губернатара Іркуцкай вобласці), Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Указам № 195 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 красавіка 2010 года за заслугі ва ўмацаванні культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, за вялікі асабісты ўклад у захаванне традыцый беларускай культуры Рудакоў А.В. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Сябры! Калегі! Адкажыце сабе на пытанне. Ці можна ганьбіць імідж двух вядомых у горадзе арганізацый з-за прыватнага выпадка аднаго з шараговых членаў?
Мы не ўмешваемся ў прыватнае жыццё кожнага з амаль 700 членаў нашай арганізацыі.
Давайце будзем судзіць не па здагадках, а па канкрэтных справах.
Мы аб`яўляем акцыю - "Добраахвотны сведка". Кожны, незалежна ад статусу, юрыдычная асоба або фізічная асоба, на бланку, з пячаткай або без, можа выступіць з наступнай заявай (прыблізны тэкст):
"Я, Іваноў Іван Іванавіч, (альбо Мы, “Савет ветэранаў”) жадаю выступіць у якасці Добраахвотнага Сведкі. Сапраўдным сцвярджаю, што вядомыя мне Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага"(ІТБК) і Іркуцкая гарадская маладзёжная грамадская арганізацыя “ Моладзевы клуб “Крывічы”(МК “Крывічы”) ніколі не праяўлялі якіх-небудзь прыкметаў экстрэмізму".
Кожны можа разгарнуць гэты тэкст і дадаць свой досвед зносін з намі. Дадзеную заяву дасылайце нам: па электроннай пошце: malanka2000@mail.ru,
Альбо поштай: 664011, г. Іркуцк, вул. Чэхава, 2 (ІТБК)
Альбо прыносьце асабіста, папярэдне патэлефанаваўшы па сотавым: 8-10-7-902-17-068-30.
Сябры! Калегі! Мы маем патрэбу ў Вашай падтрымцы! Дзякуй Усім!
Подпісы паставілі:
Члены Абласны Рады ІТБК:
Старшыня ІТБК - Рудакоў А. В.
Намеснік старшыні ІТБК - Сіпакова А. В.
Члены Абласны Рады - Церахаў А. М., Істомін Г.В., Галкін А. Д., Трыфанава А.Г., Лагута А.С.
Член Абласной Рады ІТБК, Старшыня МК "Крывічы" - Галанава В.А.
Члены Управы МК "Крывічы" - Кудраўцаў А.А., Бардоўскі А.В., Слабодчыкава Н.А.
Член Рэвізійнай Камісіі МК "Крывічы", удзельніца ансамбля “Крывічы” - Рабцава Л.У.
Член ІТБК, удзельніца ансамбля “Крывічы” - Данілава Г.М.
Таксама дадзены прэс-рэліз хацелі падпісаць многія іншыя члены ІТБК і МК “Крывічы”, але ў мэтах аператыўнасці мы распаўсюджваючы наш прэс-рэліз з гэтымі подпісамі, а ўсе астатнія паставяць свае подпісы ў рамках акцыі "Добраахвотны сведка". Просім адгукнуцца і нашых сяброў з іншых Нацыянальна-культурных супольнасцяў, з іншых рэгіёнаў Расіі, з Беларусі і ўсіх, хто нас ведае.
zbsb.org
19 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/650/13680
Текущая дата: 18.11.2024