Белорусский портал в Казахстане

Кара за рецэпт



Чылійская газета "Lа Tеrсеrа", у якой быў надрукаваны рэцэпт святочнага дэсерту, аштрафавана на 125 тыс. долараў.

Рэцэпт "выбуховых чурас", які змясціла выданне, прывёў да нечаканых наступстваў. У Вярхоўны суд Чылі паступіла 13 іскаў ад чытачоў, якія спрабавалі выканаць прапанаваны рэцэпт.

Чурас — папулярны ў краінах Лацінскай Амерыкі дэсерт. Салодкае заварное цеста гатуюць ва фрыцюры.

Прачытаўшы ў газеце арыгінальны рэцэпт, людзі ўзяліся за яго прыгатаванне і атрымалі мноства апёкаў, з якімі звярнуліся ў бальніцу. Суд прыйшоў да высновы, што газета не выпрабавала рэцэпт перад публікацыяй і павінна выплаціць пацярпелым кампенсацыю. Выдавец вырашыў не пярэчыць і выплаціць кампенсацыю ў поўным аб`ёме.

Звязда, 29 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/652/11440
Текущая дата: 02.06.2024