Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кааліцыі "У Беларусь і Еўропу — без візы!".
"Прапануем унесці папраўкі ў заканадаўства Літвы, каб шматразовыя шэнгенскія візы консульскімі ўстановамі краіны маглі выдавацца тэрмінам не да аднаго года, як гэта прадугледжана цяпер у законе аб статусе замежных грамадзян, а да пяці гадоў, як гэта прадугледжана Візавым кодэксам Еўрапейскага саюза", — гаворыцца ў адкрытым звароце, накіраваным у МЗС Літвы.
У дакуменце адзначаецца, што папраўка "будзе мець вялікае значэнне для беларусаў, якім па сямейных, дзелавых, грамадскіх ці іншых акалічнасцях трэба часта наведваць Літву".
Пад зваротам паставілі подпісы 31 беларуская і 11 літоўскіх, эстонскіх, польскіх і бельгійскіх недзяржаўных арганізацый, якія ўваходзяць у кааліцыю.
У адказе на зварот за подпісам намесніка міністра замежных спраў Літвы Асты Скайсгірытэ-Ляўшкене гаворыцца, што "пытанні выдачы шэнгенскай візы не з`яўляюцца прадметам рэгулявання літоўскага нацыянальнага права". "У адпаведнасці з Візавым кодэксам, шматразовыя візы выдаюцца на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў, калі асобы, якія падаюць заяўку на візу, абгрунтоўваюць намер часта падарожнічаць", — адзначаецца ў адказе МЗС.
Акрамя таго, намеснік міністра паведаміла, што "1 сакавіка Літва перадала Беларусі ноту, у якой праінфармавала аб заканчэнні ўнутраных працэдур, неабходных для ўваходжання ў сілу міжурадавага пагаднення аб малым памежным руху".
"Дагавор набудзе моц праз 30 дзён пасля таго, як Беларусь паведаміць, што яна таксама завяршыла ўсе ўнутраныя працэдуры, неабходныя для гэтага",— гаворыцца ў адказе МЗС.
Асноўная мэта кааліцыі "У Беларусь і Еўропу — без візы!" на найбліжэйшы час — прыцягнуць увагу грамадства Беларусі і Еўропы да праблемы візавай заслоны, якая аддзяляе беларусаў ад Еўрапейскага саюза. У аддаленай перспектыве мэтай кампаніі з`яўляецца спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а з часам — поўная яго ліквідацыя.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/655/13349
Текущая дата: 18.11.2024