Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-латыскай мяжы чарга 10 кілямэтраў



У пункце пропуску "Урбаны" на выезд зь Беларусі стаіць каля пяцісот аўтамабіляў.

Як паведамляе «Эўрарадыё», чарга расьцягнулася на 10 кілямэтраў. Прычынай стала тое, што з чацьвярга закрыты праезд грузавога аўтатранспарту праз міжнародны пункт пропуску "Грыгараўшчына" ў Верхнядзьвінскім раёне. Гэты пункт закрыты на рэканструкцыю, якая працягнецца да 15 кастрычніка.

Да таго часу праз "Грыгараўшчыну" будуць прапускаць толькі аўтобусы і легкавыя аўтамабілі.

Радыё Свабода
17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/660/12778
Текущая дата: 18.11.2024