Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнік літоўскага бізнесу бачыць у дыскусіях аб Беларусі ў Бруселі пагрозу эканоміцы Літвы



Прэзідэнт Асацыяцыі сцівідорных кампаній Літвы Алаізас Кузмарскіс бачыць у дыскусіях аб Беларусі ў Бруселі пагрозу транзіту і эканоміцы сваёй краіны.

"Мы павінны рэальна ацэньваць жыццё. Бо Літва і Беларусь не проста блізкія суседзі, якіх аб`ядноўваюць 1000 км агульнай мяжы, але і порт, чыгунка, эканамічныя стасункі. Таму наша стаўленне да яе павінна адрознівацца ад меркавання Мальты ці Партугаліі, у якіх з Беларуссю мала агульнага", — цытуе Кузмарскіса сайт Delfi.

Нагадаем, 23 сакавіка Савет ЕС плануе разгледзець поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць прыменены санкцыі.

Паводле інфармацыі Delfi, некаторыя прадстаўнікі літоўскага бізнесу сустракаліся з прэм`ер-міністрам Андрусам Кубілюсам і прасілі яго, каб міністр замежных спраў Аўдроніс Ажубаліс, які прадстаўляе краіну ў Савеце ЕС, асцярожна фармуляваў пазіцыю Літвы па гэтым пытанні.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/660/12861
Текущая дата: 18.11.2024