Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў шкадаваньне, што Менск не паслаў свайго прадстаўніка на сёньняшнюю сустрэчу краінаў Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства ў Празе.
«Я шкадую, што абставіны ў Беларусі не спрыяюць прысутнасьці Беларусі на гэтай сустрэчы. Мы ўсе хацелі б, каб Беларусь тут была і каб у Беларусі не было палітычных вязьняў. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады уступяць на шлях рэформаў; як толькі яны гэта зробяць, яны знойдуць прыхільнікаў з эўрапейскага боку ў справе падтрыманьня дыялёгу».
Міністар замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг, які быў арганізатарам праскай сустрэчы Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства, запрасіў Менск прысутнічаць на ўзроўні намесьніка міністра замежных справаў.
Радыё Свабода
5 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/663/12627
Текущая дата: 18.11.2024