Белорусский портал в Казахстане

Новыя загінулыя ў Эгіпце



У сталіцы Эгіпту, Каіры, у пятніцу працягваліся сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якія сабраліся каля Міністэрства ўнутраных спраў.

Пратэстоўцы абвінавачваюць ўлады ў бязьдзеяньні падчас інцыдэнту ў сераду, калі 74 чалавекі загінулі ў выніку беспарадкаў на стадыёне ў горадзе Порт-Саід.

Пратэстоўцы кідалі камяні  ў паліцыю, а тая ўжыла супраць іх сьлезацечны газ. Агенцтва Associated Press са спасылкай на каірскага доктара паведамляе, што адзін з дэманстрантаў быў забіты, а сотні параненыя.

Дэманстрацыі таксама адбыліся ў горадзе Суэц, дзе ў ноч на пятніцу, паводле мясцовых мэдыкаў, паліцыя застрэліла двух пратэстоўцаў.

Радыё Свабода
3 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/669/12026
Текущая дата: 18.11.2024