Белорусский портал в Казахстане

"Расслабляцца не варта". Ваенны эксперт аб тым, ці будуць перагаворы ва ўкраінскім пытанні



У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА галоўны рэдактар часопіса "Национальная оборона", расійскі журналіст і ваенны эксперт Ігар Каротчанка падзяліўся меркаваннем, якім можа быць развіццё падзей ва ўкраінскім канфлікце з улікам чаканай ваеннай дапамогі з боку Захаду, а таксама крызісу паміж палітыкамі і ваеннымі ў краіне.

Разважаючы на тэму стану спраў ва ўкраінскім канфлікце, Ігар Каротчанка адзначыў: "Сёння ёсць укід, што будуць перагаворы, што Захад схіляе Кіеў да пачатку перагавораў. Шчыра кажучы, тут я песіміст, я не веру ў нейкія перагаворы. Відавочна, фаза ўзброенага проціборства ў асенне-зімовай кампаніі будзе прадаўжацца, і чакаем усё ж такі эскалацыю вясной, калі Украіна атрымае F-16 с новымі высокадакладнымі сродкамі паражэння, новую партыю ракет ATACMS, гэта будуць таксама і пастаўкі магчымыя з боку Германіі крылатых ракет Taurus".

"Захад рыхтуе новую партыю дапамогі, таму расслабляцца тут не трэба, праяўляць нейкую я не хачу сказаць бесклапотнасць, яе ніхто не праяўляе. Але ёсць вядомая старажытнарымская фраза: "Хочаш міру - рыхтуйся да вайны". Таму, умацоўваючы наш ваенны патэнцыял, развіваючы нашы магчымасці ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі, пастаўляючы найноўшыя віды ўзбраення, камплектуючы новыя падраздзяленні за кошт кантрактнікаў, мы тым самым і робім крокі да міру", - сказаў ваенны эксперт.

Ён таксама дадаў, што складана прагназаваць дзеянні Украіны. "У наяўнасці цяпер крызіс паміж палітычным і ваенным кіраўніцтвам гэтай краіны. У што ён выльецца, ці будуць спробы зноў сесці за стол перагавораў з боку Украіны, я асабіста лічу такую верагоднасць вельмі нізкай. Добра, калі я памылюся, але заўсёды трэба зыходзіць з ацэнкі сітуацыі, з самых дрэнных, неспрыяльных сцэнарыяў для таго, каб рыхтаваць адпаведныя меры рэагавання. Калі не спраўдзяцца яны, значыць, мы тым не менш усё ж такі ўсё спрагназавалі, усё ўлічылі", - рэзюмаваў Ігар Каротчанка.

1 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/67/71603
Текущая дата: 25.11.2024