Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ супрацоўнік КДБ і ўдзельнік місіі выратавання.
"Там засталіся каля шасці беларусаў, якія не выказалі жадання выходзіць з тэрыторыі сектара Газа па розных прычынах", - расказаў супрацоўнік КДБ.
Ён растлумачыў, што грамадзяне Беларусі ў асноўным прынялі такое рашэнне з-за асабістых прычын.
Як паведамлялася, 16 лістапада за беларусамі і членамі іх сем`яў быў адпраўлены гуманітарны рэйс "Белавія" з медыкамі і псіхолагамі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "ЗУБР" на борце. Пасля прыбыцця яны аказалі неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям. Усяго ў Беларусь вярнуўся 41 чалавек.
20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/68/71508
Текущая дата: 25.11.2024