Самалёт з выратаванымі з Газы беларусамі і членамі іх сем`яў вылецеў з Каіра, паведамілі ў Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія".
Работа па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем`яў з сектара Газа была праведзена беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара, паведамілі раней у МЗС. Грамадзяне прайшлі праз пагранічны пераход "Рафах" на тэрыторыю Егіпта.
На граніцы з сектарам Газа іх сустрэлі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якія выконвалі даручэнне Прэзідэнта Беларусі па эвакуацыі беларусаў з сем`ямі. Сярод выратаваных шмат дзяцей.
З Беларусі за імі быў адпраўлены гуманітарны рэйс "Белавія" з медыкамі і псіхолагамі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "ЗУБР" на борце. Пасля прыбыцця яны аказалі неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям.
16 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
16 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/69/71449
Текущая дата: 25.11.2024