Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.
"Выхад адзін - трэба ствараць Палесцінскую дзяржаву. Так, як было ў 1947 годзе прынята рашэнне. Чаго тут нападаць на гэтага беднага Гутэрыша - "не тое ляпнуў"? Ён правільна сказаў. У жудасных умовах жывуць людзі. Ім трэба стварыць дзяржаву. Сказаць: не аўтаномія палесцінская - вось ваша дзяржава, а вось яўрэйская дзяржава. Сесці і дамовіцца раз і назаўсёды", - заявіў беларускі лідар.
"Будуць граніцы, яны будуць жыць у сваёй дзяржаве. Тады ім можна і выстаўляць прэтэнзіі. Чаго ж людзей пад зямлю загналі і патрабуем ад іх, каб яны крычалі: "Ура, ура, вы, ізраільцяне, малайцы, маеце рацыю"? - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што ні ізраільскаму народу, ні палесцінскаму канфлікт і вайна не патрэбны. "Яны хочуць спакойна жыць, гадаваць дзяцей", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў немагчымасць сілавога вырашэння пытання. "А насельніцтва там (на палесцінскіх тэрыторыях.) вы бачыце: ніякія дывановыя бамбёжкі не дапамогуць. Гэта будзе эскалацыя і ўцягванне новых краін у гэты канфлікт".
27 кастрычніка 2023, Мінскі раён
БЕЛТА
27 кастрычніка 2023, Мінскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/71/71335
Текущая дата: 25.11.2024