Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З пачуццём глыбокага болю ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці Казахстана, - гаворыцца ў спачуванні. - Беларусы смуткуюць разам з усім казахстанскім народам, падзяляюць цяжар напаткаўшай бяды і гора незаменных страт".

Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых шахцёраў, а пацярпелым пажадаў найхутчэйшага аднаўлення.

28 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/71/71370
Текущая дата: 25.11.2024