Белорусский портал в Казахстане

Эгіпет: мусульмане забілі хрысьціяніна



У Эгіпце адзін маладзён хрысьціянскага веравызнаньня быў забіты ў выніку міжканфэсійных сутыкненьняў у сталіцы Каіры.

Гвалтоўныя дзеяньні ўспыхнулі пасьля таго як мусульмане сілай паспрабавалі прабіцца праз шашу на ўскрайку Каіру, якую хрысьціяне заблякавалі на знак пратэсту супраць спаленьня сваёй царквы ў нядзелю. Царква была спаленая пасьля канфлікту паміж абшчынамі, што разгарэўся вакол адносінаў мужчыны-хрысьціяніна з мусульманкай.

Радыё Свабода

9 сакавіка 2011



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/720/4939
Текущая дата: 16.11.2024