Лібійскія паўстанцы 1 красавіка заявілі, што пагодзяцца на замірэньне, калі Кадафі адвядзе свае войскі ад апорнага места супраціву Місурата.
Пра гэта паведаміў Мустафа Абдул Джаліль , кіраўнік паўстанцаў з Бенгазі, пасьля сустрэчы з пасланьнікамі ААН. Паводле Джаліля, Кадафі , зьняўшы аблогу местаў, павінен даць лібійскаму народу свабоду выбару. На гэтым тыдні войскі Кадафі цясьнілі слаба ўзброеныя і арганізаваныя аддзелы паўстанцаў. Пакуль няясна, дзе лінія фронту знаходзіцца сёньня.
Радыё Свабода
1 красавіка 2011
Радыё Свабода
1 красавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/721/5580
Текущая дата: 29.12.2024