Белорусский портал в Казахстане

У Кіргістане галадаюць зьняволеныя



Галадоўка, якая пачалася 25 сакавіка ў трох турмах, пашырылася на ўсе папраўчыя ўстановы.

Паводле прадстаўніка дзяржаўнай службы выкананьня пакараньняў Калыбека Качкыналіева, да акцыі далучыліся зьняволеныя 11 калёній і 6 сьледчых ізалятараў. Качкыналіеў сьцьвярджае, што пратэст не зьвязаныя з умовамі ўтрыманьня, а паініцыятыве “злодзея ў законе” Камчы Кальбаева накіраваны супраць барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. Пракурор Кубаныхбек Мамакееў заявіў, што пратэсты арганізавалі сваякі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Па зьвестках пракурора , два чалавекі ў выніку галадоўкі памерлі. Некалькі дзесяіткаў сваякоў зьняволеных сёньня дэманстравалі ля будынку парлямэнту ў Бішкеку , патрабуючы лепшых умоваў утрыманьня ў турмах.

Радыё Свабода
28 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/722/5470
Текущая дата: 29.12.2024