Грамадзяніну Беларусі Ігару Беразюку, актывісту расійская партыі "Другая Россия", следства прад`явіла абвінавачанне ў закліках да масавых беспарадкаў на Манежнай плошчы Масквы. Пра гэта паведаміў адвакат Беразюка Дзмітрый Аграноўск.
Беразюку прад`яўлены абвінавачанні па частцы 3 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Расіі (заклікі да масавых беспарадкаў), артыкуле 282 КК (распальванне нянавісці і варожасці па прыкмеце сацыяльнай групы) і частцы 2 артыкула 318 КК (прымяненне насілля ў дачыненні да прадстаўніка ўлады).
Паводле слоў адваката Беразюка, толькі частка 2 артыкула 318 КК прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.
11 снежня 2010 года тысячы футбольных балельшчыкаў наладзілі ў Маскве шэсце ў памяць забітага фаната футбольнай каманды "Спартак" Ягора Свірыдава, якое закончылася бойкай на Манежнай плошчы з выхадцамі з Каўказа і АМАПам. За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі былі затрыманыя больш за паўсотні чалавек. Як заяўлялі ў Следчым камітэце Расіі, у ходзе допытаў сведак і вывучэння фота- і відэаматэрыялаў устаноўлена, што менавіта Беразюк нанёс удар байцу АМАПа ГУУС па горадзе Маскве падчас названых падзей.
Паводле інфармацыі РІА Новости, 1 лютага арышт Беразюка санкцыянаваў Прэсненскі суд Масквы. Адвакат затрыманага падаў касацыйную скаргу на гэтае рашэнне. У ёй ён просіць Масгарсуд абраць актывісту "Другой России" меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі. Абарона гатова ўнесці за Беразюка грашовы залог, памер якога яна пакідае на меркаванне суда. Дата разгляду касацыйнай скаргі пакуль не прызначаная.
Кіраўнік выканкама "Другой России" Аляксандр Аверын у сваю чаргу заявіў, што рух лічыць Беразюка палітычным зняволеным. Аверын не выключыў, што "Другая Россия" правядзе акцыі пратэсту ў сувязі з абвінавачванямі ў адрас Беразюка.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/739/4339
Текущая дата: 25.12.2024