Белорусский портал в Казахстане

У Польшчы пройдзе шэраг канцэртаў у падтрымку беларусаў



14, 15 і 16 студзеня ў Варшаве пройдзе шэраг канцэртаў з удзелам польскіх і беларускіх музыкаў. Арганізацыяй займаецца "Польскае Радыё". Музычны маратон пачнецца 14-га і будзе прысьвечаны падтрымцы палітвязьняў і ахвяраў рэжыму.

Кульмінацыяй стане гала-канцэрт пад назвай "Культура супраць дыктатуры" 16 студзеня, у дзень салідарнасьці з сем`ямі зьніклых і рэпрэсаваных. Адзін з аўтараў ідэі Ігар Знык адзначае, што такім чынам плянуецца паказаць палякам беларускую культуру, а таксама выказаць салідарнасьць з вязьням і незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія трапілі пад ціск уладаў.

Імпрэза адбудзецца ў канцэртнай зале Польскага Радые “S1", туды патрапяць блізу паўтысячы чалавек.

Усе сродкі атрыманыя ад канцэрта будуць накіраваныя рэдакцыі незалежнай газэты “Наша ніва”, у офісе якога супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка.

08 студзеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/748/3746
Текущая дата: 26.12.2024