1 студзеня старшынства ў Еўрасаюзе на паўгода перайшло ад Іспаніі да Венгрыі.
У перыяд свайго старшынства Венгрыя мае намер надаць увагу такім праблемам, як падтрыманне эканамічнага росту ў краінах ЕС, выраўноўванне ўзроўняў сацыяльнага развіцця, вырашэнне дэмаграфічных праблем, арганізацыя энергетычнай бяспекі і пашырэнне Шэнгенскай зоны.
Прыярытэтам для венгерскага старшынства таксама стане развіццё праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Чакаецца, што ў маі 2011 года ў Венгрыі пройдзе другі саміт Усходняга партнёрства.
Венгрыя будзе старшынёй у Еўрапейскім саюзе да 30 чэрвеня 2011 года.
Афіцыйны сайт венгерскага старшынства: http://www.eu2011.hu.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/751/3557
Текущая дата: 27.12.2024