Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс абвясьціў пра экспрапрыяцыю ў бягучым месяцы 250 тыс. гектараў сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку сельгасугодзьдзяў буйной кампаніі з брытанскім капіталам.
Падчас уласнай тэлевізійнай праграмы “Алё, прэзыдэнт” Чавэс заявіў, што “неабходна паскорыць аграрную рэвалюцыю й пачаць новае наступленьне на латыфундыстаў”. Ён паведаміў, што ў лістападзе колькасць экспрапрыяваных плошчаў “будзе падвоеная”.
Чавэс падкрэсьліў, што ўрад “павінен канчаткова стварыць у краіне новую эканамічную мадэль сацыялізму, перадаць зямлю сялянам, каб яны выраблялі прадукты харчаваньня для людзей, а не ператваралі яго ў тавар”.
Польскае радыё для замежжа
05 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/754/2156
Текущая дата: 15.11.2024