Пасля таго як літоўскія памежнікі адмовіліся весці перапіс машын, якія выязджаюць у Калінінградскую вобласць, у КПП Раманішкяй пачаўся яшчэ большы хаос.
Звады, бойкі паміж кіроўцамі, аварыйныя сітуацыі сталі паўсядзённасцю, а памежнікі толькі разводзяць рукамі, піша ru.DELFI.lt са спасылкай на «Lietuvos žinios».
КПП Раманішкяй - гэта адзін з трох найбуйнейшых КПП на мяжы з Калінінградскай вобласцю. Аднак чэргі, што сапраўды ўражваюць, стаяць толькі тут. Жадаючыя перасекчы мяжу становяцца ў адну чаргу ўздоўж вузкай дарогі Сударгас- Раманішкяй. Чарга з легкавушак і грузавікоў не скарачаецца ні днём, ні ноччу сем дзён на тыдзень.
«Цяжка сказаць, што тут адбываецца. Едуць у Калінінград за таннымі цыгарэтамі і гаручым, гатовыя кінуцца адзін на аднаго, калі хтосьці спрабуе прапусціць каго-небудзь па-за чаргой. А гэта адбываецца пастаянна. Прыязджае які-небудзь каўнасец, займае чаргу, калі ён набліжаецца да КПП, пад`язджаюць яшчэ 3-4 машыны і ўсе праязджаюць. А мы зноў стаім па некалькі гадзін або суткі», - сказаў жыхар Шакяй Юозас Л.
Паводле яго словаў, такога беспарадку не было, калі ўсіх жадаючых перасекчы мяжу фіксавалі памежнікі. Нядаўна яны перасталі займацца перапісам. «Цяпер памежнікі часам праязджаюць па дарозе, фатаграфуюць, але гэта не ратуе. Трэба, каб ніхто не мог «прадаваць» месца ў чарзе», - сказаў шакяец.
Памежнікі сказалі, што перапіс аўтамабіляў, якія стаяць ля мяжы, - не іх клопат. «Паводле парадку усталяванага урадам, за КПП адказвае мытня. Яна павінна займацца чэргамі, што стаяць у КПП. Нашы служачыя спрабуюць падтрымліваць парадак - патрулююць і фіксуюць парушэнні. Пазней матэрыялы перадаем паліцыі», - сказала прэс-сакратар Пагегяйскай заставы Аста Шымкувенэ.
31.08.2010
Хартыя`97

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/757/1771
Текущая дата: 15.11.2024