Афіцыйны Вільнюс абверг інфармацыю, якую абнародаваў кіраўнік нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў Беларусі Якаў Кенігсберг. 24 лістапада ён, у прыватнасці, заявіў: Літва зняла ўсе пярэчанні па АУНА, якія меліся.
У Літвы застаюцца пярэчанні па прадастаўленай Беларуссю справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА), паведамляе літоўскае МЗС.
"Спецыялісты Літвы пасля апошняга візіту ў Мінск знялі ўсе пярэчанні па беларускай справаздачы аб АУНА. Мы адказалі на ўсе пытанні, якія непакоілі літоўскі бок, і ўсе супярэчнасці былі зняты", — сказаў беларускі чыноўнік.
Пры гэтым кіраўнік камісіі нагадаў, што Літва сама збіраецца будаваць Вісагінаўскую АЭС, якая будзе размешчана непасрэдна на мяжы з Беларуссю.
"Як было заяўлена 18 чэрвеня 2010 года падчас сустрэчы прадстаўнікоў Літвы і Беларусі ў Мінску, а таксама ў лісце Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы, высланым 9 ліпеня Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, працэс АУНА нельга лічыць закончаным, пакуль беларускі бок не прадаставіў усе адказы", — гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.
Зазначаецца таксама, што "Літва не атрымлівае адказы на прадстаўленыя пытанні наконт праекта беларускай атамнай электрастанцыі, чаму для ажыццяўлення гэтага праекта была выбрана менавіта Астравецкая пляцоўка, якая знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад сталіцы Літвы Вільнюса".
"Двухбаковую сустрэчу ў чэрвені Літва адмаўляецца прызнаць кансультацыямі па Канвенцыі Эспа аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце, паколькі не былі выкананы патрабаванні канвенцыі аб своечасовым і вычарпальным інфармаванні, арганізацыі публічных абмеркаванняў і іншых працэдурах, згаданых у канвенцыі", — сказана ў паведамленні МЗС.
БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/757/2985
Текущая дата: 27.12.2024