Белорусский портал в Казахстане

Іран атрымаў ракеты S-300 з Беларусі



Іран атрымаў 4 зэнітна-ракетных комплексы (ЗРК) S-300, нягледзячы на адмову Расеі паставіць іх у межах дзейнага кантракта. Дзьве ўстаноўкі атрыманыя з Беларусі, яшчэ дзьве — зь дзьвюх іншых неназваных краінаў.

Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на іранскае дзяржаўнае інфармагенцтва Фарс, зьвязанае з корпусам Вартавых ісламскай рэвалюцыі.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што ўпершыню пра няўнасьць у Ірана комплексаў S-300 паведаміў яшчэ летась тэлеканал Аль-Мэнар, які кантралюецца групоўка Хізбала. Фарс заўважае, што іранскія ўлады не абверглі тады гэтую інфармацыю.

Расея ў 2007 годзе падпісала кантракт на пастаўку Ірану ЗРК S-300, але дагэтуль ня выканала яго. Гэтыя сучасныя і эфэктыўныя сродкі істотна падвысілі б абароназдольнасьць Ірану. Супраць расейска-іранскай зьдзелкі рашуча выступалі ЗША і Ізраіль.

S-300 здольныя зьбіваць самалёты, крылатыя ракеты і баегалоўкі балістычных ракет на адлегласьці звыш 140 кілямэтраў і на вышыні больш за 27 кілямэтраў.

Масква ў чэрвені заявіла, што ў межах новых санкцыяў ААН яна адмаўляецца ад паставак Ірану комплексаў S-300. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон высока цэніць стрыманасьць у Расеі.

Але ў ліпені Сяргей Чемезаў, кіраўнік дзяржаўнага прамысловага гігант «Руские техналогии» сказаў, што кантракт на пастаўку ЗРК С-300 у Іран пакуль, да рашэньня прэзыдэнта Мядзьведзева, не ануляваны.

Камэнтуючы сёньняшняе паведамленьне іранскага агенцтва Фарс Вячаслаў Давідзенка, прэсавы сакратар расейскага канцэрну па гандлім зброяй «Рособоронэкспорт», сказаў, што кампанія не паставіла ў Іран ніводнай

S-300. «Мы выконваем санкцыі ААН» — сказаў ён. Службовыя асобы ў Беларусі адмаўляюцца камэнтаваць паведамленьне пра продаж Менскам S-300 Тэгерану.

Радыё Свабода
4 жнiўня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/759/1533
Текущая дата: 15.11.2024