У Магілёўскай вобласці адкрыўся ХІІІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў.
На магілёўскую "Анімаёўку" прадставілі свае творы 35 студый з 19 краін свету. Упершыню ў праграмах фестывалю з`явяцца работы аніматараў Венгрыі, Чэхіі і Башкартастана. У конкурснай праграме бяруць удзел адразу 7 беларускіх мультфільмаў, 5 з якіх выкананыя на беларускай мове. Журы сёлета ўзначальвае мастацкі кіраўнік "Беларускага відэацэнтра" Аляксандраў Карпаў. "Анімаёўка" працягнецца да 30 верасня. Фестывальныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці, а ў кінатэатрах Магілёва штодня будуць дэманстравацца праграмы мультфільмаў для дзяцей.
Ілона Іванова
Звязда 27 верасня 2010
Ілона Іванова
Звязда 27 верасня 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/764/2063
Текущая дата: 25.12.2024