20 гадоў таму – 10 верасня 1990-га года – у Мінску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Віншуем з 20-годдзем МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"!
20 гадоў таму – 10 верасня 1990-га года – у Мінску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
На працягу 20 гадоў “Бацькаўшчына” працуе дзеля яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захавання і паглыблення іх беларускасці. Сябры Згуртавання, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой, не толькі не забываюцца пра Радзіму, але і вядуць актыўнае нацыянальна-культурнае жыццё. Знаходзячыся за многія кіламетры ад Беларусі ва ўмовах іншамоўнага і іншакультурнга асяроддзя яны захоўваюць у сваіх сэрцах Радзіму і актыўна працуюць на развіццё беларускай культуры, на падвышэнне прэстыжу беларускай дзяржавы ў свеце.
Як і ўсе гэтыя гады, Згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшчына” будзе і надалей рабіць усё магчымае дзеля кансалідацыі беларусаў па ўсім свеце, захавання і развіцця беларускай прысутнасці за мяжой і квітнення незалежнай Беларусі.
Віншуем сябраў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” з юбілеем.
Выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто ўсе гэтыя гады быў побач з намі, падтрымліваў у складаныя моманты жыцця арганізацыі, тым, хто перажываў за нашы поспехі і дасягенні і хто непасрэдна спрычыніўся да іх.
Жадаем заўжды захоўваць веру ў лепшае, сілы і энергію для ўдасканалення сябе і свету вакол сябе, далейшай плённай дзейнасці на карысць роднай Бацькаўшчыны!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/765/1914
Текущая дата: 25.12.2024