Белорусский портал в Казахстане

Дні дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь - Грузія"



Дні дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь - Грузія" пройдуць у Мінску 3-5 сакавіка

Мінск              Наталля Вярбіцкая             БЕЛТА
 
Дні дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь - Грузія" пройдуць у Мінску 3-5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (БелГПП).
 
Беларусь наведаюць прадстаўнікі больш як 10 грузінскіх кампаній, якія зацікаўлены супрацоўнічаць у сферах металургічнай прамысловасці, транспарту і лагістыкі, дарожнага будаўніцтва і рамонту, харчовай прамысловасці, гандлю.
 
Як адзначылі ў БелГПП, мерапрыемства арганізуецца з мэтай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, устанаўлення новых дзелавых кантактаў паміж бізнесменамі Беларусі і Грузіі. Арганізатарамі выступаюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Гандлёва-прамысловая палата Грузіі. 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/773/254
Текущая дата: 15.11.2024