Белорусский портал в Казахстане

"Эстафета Перамогі"




Уладзімір Мацвееў       БЕЛТА
 
Міжнародная "Эстафета Перамогі" стартавала сёння ў Гродне каля мемарыяльнага ансамбля воінам-пагранічнікам беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Акцыя праводзіцца па рашэнню Савета камандуючых пагранічных ведамстваў краін СНД і прысвечана 65-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
 
Плануецца, што да 18 лютага сімвал эстафеты Перамогі (пераходны Кубак) будзе пранесены ўздоўж граніцы на ўчастках Гродзенскай, Смаргонскай, Гомельскай, Брэсцкай пагранічных груп, а таксама Лідскага, Полацкага і Пінскага пагранатрадаў. У азнаменаванне гэтай падзеі на шляху руху эстафеты будуць арганізаваны ўрачыстыя сходы, мітынгі, урокі мужнасці і канцэрты.
 
Перадача эстафеты ўкраінскаму боку адбудзецца 18 лютага ў Брэсце каля мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой". З Украіны эстафета накіруецца ў Малдову, потым пройдзе па тэрыторыі Расіі, Арменіі і завершыцца 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары. 
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/775/208
Текущая дата: 23.11.2024