Кітай можа стаць інвестарам стварэння беларускага спадарожніка сувязі - М.Панцялей
Алена Дземяшкевіч БЕЛТА
Кітай можа стаць інвестарам стварэння першага беларускага спадарожніка сувязі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей.
"Першапачаткова планавалася, што фінансаваць праект будзе адна расійская кампанія. Цяпер вядуцца перагаворы з Кітаем, і цалкам верагодна, што гэта краіна будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі нашага праекта не толькі як пастаўшчык абсталявання, але і як інвестар", - сказаў міністр.
Як паведаміў Мікалай Панцялей, ужо створана кампанія-аператар беларускага спадарожніка сувязі. "Заяўка на арбітальную пазіцыю і на рэсурсы гэтай пазіцыі пададзена ўжо ў Міжнародны саюз электрасувязі", - адзначыў міністр.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/775/216
Текущая дата: 23.11.2024