Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі краін СНД абмяркуюць у Мінску вынікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў.
На чарговым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД, якое плануецца правесці ў Мінску 27 красавіка, будуць абмеркаваны вынікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС), а таксама задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці.
Пасяджэнне СМЗС адбылося ў Маскве 26 сакавіка. Быў зацверджаны план шматузроўневых кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі ў рамках СНД на 2010 год, прыняты рашэнні аб правядзенні ў адукацыйных установах дзяржаў — удзельніц СНД адзінага ўроку (дня), прысвечанага Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, аб праекце Дагавора аб еўрапейскай бяспецы, аб працягу практыкі накіравання Місіі назіральнікаў ад СНД на выбары ў дзяржавах СНД у 2010 годзе, аб старшынстве Казахстана ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, аб ходзе рэалізацыі Канцэпцыі далейшага развіцця СНД. На пасяджэнні СМЗС было ўхвалена 13 праектаў дакументаў, сем з якіх уносяцца на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў і шэсць — Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Адзін праект дакумента (пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД у процідзеянні карупцыі) накіраваны на дапрацоўку.
Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі таксама абмяркуюць ход выканання Плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на 2009—2010 гады.
У пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў возьме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў.
Мінск, 24 красавіка Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/778/537
Текущая дата: 23.12.2024