Белорусский портал в Казахстане

Колькасць загінулых пры тэракце ў Лівіі павялічылася да 41 чалавека



Колькасць загінулых у выніку двайнога тэракта ў Лівіі ўзрасла да 41 чалавека, больш за 80 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяпер ніводная з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне. Раней два начыненыя ўзрыўчаткай аўтамабілі ўзарваліся недалёка ад адной з буйнейшых мячэцей лівійскага горада Бенгазі. Гэта здарылася, калі вернікі выходзілі з храма пасля вячэрняй малітвы.

Сярод загінулых - начальнік следча-вышуковага аддзела пры галоўным камандаванні Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара.

24 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/42302
Текущая дата: 07.05.2024