Белорусский портал в Казахстане

Ва Ўкраіне затрымалі беларуску, якую шукаў Інтэрпол



Украінскія памежнікі затрымалі 27 студзеня на пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» недалёка ад Гомлі грамадзянку Беларусі, якая знаходзілася ў вышуку праз Інтэрпол.

Жанчына «перададзеная працаўнікам Нацыянальнай паліцыі», іншых зьвестак пра яе не паведамляецца.

Гаворка, верагодна, аб Кацярыне Пліско (Клімэнсан) — гэта адзіная жанчына-беларуска ў базе Інтэрполу. 37-гадовую жанчыну абвясьцілі ў вышук улады Даніі, яе падазраюць у крадзяжы дзіцяці 2015 году нараджэньня, яе ўласнай дачкі Эвы. У паліцыю аб крадзяжы заявіў бацька дзіцяці.

Радыё Свабода, 28 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/42308
Текущая дата: 06.05.2024