Белорусский портал в Казахстане

Пажар у паўднёвакарэйскай бальніцы забраў жыцці больш як 40 чалавек



Пажар у бальніцы горада Міран у Рэспубліцы Карэя забраў жыцці больш як 40 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы. На гэты момант вядома мінімум пра 41 загінулага.

Мяркуецца, што яны атруціліся прадуктамі гарэння. Яшчэ 79 чалавек пацярпелі, стан дзевяцярых з іх ацэньваецца як цяжкі. Пажар пачаўся сёння ноччу ў аддзяленні неадкладнай дапамогі.

У бальніцы ў гэты час было больш за 110 чалавек, медыцынскі персанал і пацыенты. Большую палавіну хворых пераправілі ў бліжэйшыя бальніцы. З-за пажару, які ўдалося пагасіць праз паўтары гадзіны, давялося эвакуіраваць размешчаны па суседстве дом састарэлых.

26 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/42334
Текущая дата: 04.05.2024