Белорусский портал в Казахстане

Пытанні рэгіянальнай бяспекі абмеркавалі Мінабароны Беларусі і НАТА



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава з намеснікам памочніка Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймсам Апатураем прайшла ў час форуму "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх".

Бакі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі, абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва Беларусі і НАТА ў ваеннай сферы.

25 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/43629
Текущая дата: 03.05.2024